Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Чарнагорыі прагаласаваў за ўступленьне ў НАТО


Акцыя ў Чарнагорыі супраць уступлення ў НАТО 28 красавіка 2017 году
Акцыя ў Чарнагорыі супраць уступлення ў НАТО 28 красавіка 2017 году

Парлямэнт Чарнагорыі прагаласаваў за ўступленьне ў НАТО, нягледзячы на ​​пратэсты з боку Расеі і прарасейскай апазыцыі ў самім парлямэнце.

У падтрымку Паўночнаатлянтычнай дамовы выказаліся 46 дэпутатаў з 81. Галасаваньне праходзіла ва ўмовах байкоту з боку апазыцыі, якая ня ўдзельнічае ў працы заканадаўчага органу з моманту выбараў 16 кастрычніка, аспрэчваючы іх.

Апазыцыйныя чарнагорскія партыі ў апошнія месяцы патрабавалі правядзеньня рэфэрэндуму аб уступленьня краіны ў НАТО. Аднак улады адмовіліся ад гэтай ідэі. Яны спаслаліся на законы і існуючую практыку, якая не прадугледжвае ўсенароднага галасаваньня ў такіх выпадках.

Сацыялагічныя апытаньні паказваюць, што чарнагорскае грамадзтва падзялілася на прыхільнікаў уступленьня краіны ў НАТО і курсу на супрацоўніцтва з Расеяй, якая выступала супраць далучэньня Чарнагорыі да альянсу.

МЗС Расеі асудзіў рашэньне чарнагорскага парлямэнту. «У Маскве ня могуць ня ўлічваць стратэгічных наступстваў гэтага кроку. Таму пакідаем за сабой права прымаць такія рашэньні, якія накіраваныя на абарону нашых інтарэсаў і нацыянальнай бясьпекі», — гаворыцца ў камэнтарыі міністэрства.

Летась пасьля кастрычніцкіх выбараў у парлямэнт адносіны паміж Расеяй і Чарнагорыяй абвастрыліся. Чарнагорская пракуратура расьсьледуе справу аб спробе дзяржаўнага перавароту, у датычнасьці да якой падазраюць расейцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG