Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Францішка Багушэвіча


Францішак Багушэвіч, 1889 год. З фондаў БДАМЛМ
Францішак Багушэвіч, 1889 год. З фондаў БДАМЛМ

Падзеі 28 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Прэзэнтацыя кнігі «100 словаў» у Горадні

Радыё Свабода прэзэнтуе 28 красавіка ў Горадні кнігу «100 словаў». У кнігу ўвайшлі выбраныя тэксты, якія ўдзельнічалі ў аднайменным праекце на нашым сайце ў 2014–2016 гадах.

Горадня, Цэнтар гарадзкога жыцьця (вул. Савецкая, 3).
Пачатак а 18:30. Уваход вольны.

Дата дня

28 красавіка 1900 году памёр беларускі паэт і пісьменьнік Францішак Багушэвіч. Ён лічыцца адным з пачынальнікам новай беларускай літаратуры.

Таксама ў гэты дзень

1918 — Народны Сакратарыят Беларусі зацьвердзіў беларускую мову ў якасьці дзяржаўнай i абавязковай у БНР, а таксама прыняў пастанову пра адкрыцьцё ў Менску ўнівэрсытэту.

1954 — БССР уступіла ў Сусьветную арганізацыю працы.

1996 — пачалася драматычная галадоўка кіраўнікоў БНФ Юрыя Хадыкі і Вячаслава Сіўчыка. Напярэдадні яны былі затрыманыя за арганізацыю Чарнобыльскага Шляху. У выніку моцнага руху салідарнасьці Сіўчыка вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе 17 траўня, а Юрыя Хадыку 21 траўня. Абодва моцна зьнясіленыя патрапілі ў шпіталь. Хадыка і Сіўчык аднымі зь першых былі прызнаныя беларускімі палітвязьнямі.

2014 — у Нацыянальным мастацкім музэі ў Кіеве адкрылася выстава «Кодэкс Міжгор’я», на якой людзям паказалі экспанаты з рэзыдэнцыі зьбеглага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.

У гэты дзень нарадзіліся

1859 — генэрал Кіпрыян Кандратовіч, расейскі і беларускі вайсковы дзяяч, сябра Народнага Сакратарыяту БНР. Ён стаў адным зь першых царскіх генэралаў-беларусаў, якія перайшлі на бок БНР.

1924 — Данатас Банёніс, літоўскі актор.

1953 — Валянціна Аксак, беларуская паэтка.

1956 — Антаніна Хатэнка, беларуская паэтка.

У памяці

1864 — за ўдзел у паўстаньні 1863-1864 гадоў быў пакараны сьмерцю лекар Міхал Аскерка.

1883 — памёр Уладзімір Кавалеўскі, беларускі прыродазнаўца і заснавальнік эвалюцыйнай палеанталёгіі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1945 — пасьля цяжкога раненьня памёр Сяргей Крывец, беларускі паэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG