Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля парлямэнту Брытаніі затрымалі ўзброенага нажамі мужчыну


У Лёндане побач з парлямэнтам паліцыя затрымала ўзброенага нажамі мужчыну. Пра гэта паведамляе тэлеканал Бі-бі-сі. Паводле дадзеных праваахоўных органаў, пацярпелых няма.

Зламысніку 27 гадоў, яго падазраюць у падрыхтоўцы тэракту, адзначае AP. Паліцыя ачапіла месца здарэньня, ідзе расьсьледаваньне.

22 сакавіка на Вэстмінстэрскім мосьце брытанец Халід Масуд накіраваў аўтамабіль на натоўп турыстаў, пасьля чаго забіў нажом паліцыянта. Нападніка на месцы застрэлілі супрацоўнікі паліцыі. Ахвярамі нападу сталі пяць чалавек, дзесяткі параненыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG