Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей спадзяецца на «перазагрузку» стасункаў ЗША з прыходам Трампа


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей агучыў у часопісе «Беларуская думка» спадзеў на адмову ЗША ад «палітычнай інэрцыі» і на «калі не пачатак з чыстага аркуша, то прынамсі перазагрузку» стасункаў ЗША і Беларусі «з прыходам да ўлады новай амэрыканскай адміністрацыі».

Макей адзначае, што ЗША зьнялі санкцыі зь беларускіх прадпрыемстваў, але насамрэч на санкцыі накладзены часовы мараторый: да канца красавіка адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа мае вырашыць, ці працягваць «замарозку» санкцыяў, ці аднавіць іх.

Ключавой задачай Макей называе «далейшую актывізацыю дыялёгу» з ЗША, бо «ЗША дэ-факта застаюцца супэрдзяржавай, што ў многім вызначае ход сусьветных падзеяў». Тым часам у Беларусі ад 2008 году няма амбасадара ЗША — той быў адкліканы на патрабаваньне беларускіх уладаў.

10 фактаў пра дачыненьні Беларусі і ЗША

Раней Макей адзначаў супрацу Беларусі з NATO, але заявіў, што для Беларусі «непрымальны шэраг дзеяньняў» NATO апошняга часу. Якія дзеяньні маюцца на ўвазе, незразумела, але міністар адзначае, што «на гэтыя выклікі трэба рэагаваць спакойна», «зыходзячы з рэальных абставінаў, а ня штучна мадэляваных радыкальных сцэнароў».

У час штогадовага пасланьня да беларускага народу Аляксандар Лукашэнка наракаў, што праца Макея з замежнымі калегамі ідзе цяжка:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG