Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дакумэнтальныя фільмы Радыё Свабода — прызёры нью-ёрскага кінафэстывалю


Мірыям Сехон
Мірыям Сехон

Дакумэнтальны фільм «Яна звалася Тацянай», створаны Расейскай службай Радыё Свабода, заваяваў срэбраную ўзнагароду на Нью-Ёркскім міжнародным фэстывалі тэлебачаньня і кіно. Цырымонія адбылася 25 красавіка ў Лас-Вэгасе.

Іншым фільмам вытворчасьці Радыё Свабода, які атрымаў срэбраную ўзнагароду фэстывалю, стаў відэаролік Кіргіскай службы нашай радыёстанцыі «Сьнежны паход на конях, каб вучыць у школе».

У першым фільме гаворка ідзе пра расейскую сьпявачку і актрысу Мірыям Сехон, якая нарадзілася ў апошнія гады існаваньня Савецкага Саюзу, а цяпер выступае ў гурце «Тацяна», які выконвае старыя песьні.

У відэароліку «Сьнежны паход на конях, каб вучыць у школе» распавядаецца гісторыя Кенеша Шарукава, адданага школьнага настаўніка, які кожны дзень устае да сьвітаньня, каб праехаць 10 кілямэтраў верхам па перасечанай і засьнежанай мясцовасьці паўночнай Кіргізіі і своечасова трапіць у школу.

Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Томас Кент вітаў ўзнагароды як «прызнаньне нашай сілы ў візуальных фарматах» і сказаў, што «яны сьведчаць аб глыбокай сувязі нашых журналістаў зь людзьмі і месцамі, пра якія яны паведамляюць, і аб іх здольнасьці ідэнтыфікаваць важныя гісторыі і магутна пра іх расказаць».

У шорт-лісьце конкурсу былі таксама пяць дакумэнтальных фільмаў Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, якія былі адзначаны на конкурснай аснове. У прыватнасьці, «Атручаная праўда» — першае сурʼёзнае журналісцкае расьсьледаваньне таямнічай непрытомнасьці школьнікаў у казаскай вёсцы Бярозаўка (Казахская служба); «Эміграцыя пакаленьняў» — дасьледаваньне праблемаў масавай эміграцыі малдаўскай моладзі (Малдаўская служба); і «Замарожаныя ў часе: расейская нарвэская калёнія» — рэпартаж з расейскай калёніі па здабычы вугалю, якая знаходзіцца на нарвэскім востраве Шпіцбэрген (Расейская служба).

Гэта другі запар год, калі фільмы Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода атрымліваюць прызнаньне на Нью-Ёркскіх фэстывалях. У 2016 годзе дакумэнтальны відэафільм «Адчайны мядовы месяц», хроніка месячнай міграцыі адной сырыйскай пары ў Эўропу, атрымаў срэбраныя і бронзавыя ўзнагароды.

Міжнародныя ўзнагароды Нью-Ёркскіх фэстываляў тэлебачаньня і кіно ўпершыню былі прадстаўлены ў 1957 годзе. Яны тадзначаюць выключныя і інавацыйныя праекты, якія ствараюцца ў нашы дні на ўсіх кантынэнтах у тэлевізійнай і кінаіндустрыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG