Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч пра Чарнобыльскі шлях: «Мае кнігі — гэта ўсё як бы прысутнасьць мяне»


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч у інтэрвію карэспандэнту Свабоды напярэдадні Чарнобыльскага шляху сказала, што ня зможа ўзяць удзел у сёлетняй акцыі.

«Я чалавек, які дрэнна сябе ўяўляе з гучнагаварыцелем. Я ня тое што чалавек кабінэтнай, але ціхай павольнай працы. Вось сядзець, думаць над словам, фармуляваць неяк думку. Я ня думаю, што абавязкова трэба быць на вуліцы. Я ў гэтыя дні буду недзе ня дома. Але ўсё роўна і мае кнігі — гэта ўсё як бы прысутнасьць мяне».

Паводле Сьвятланы Алексіевіч, Чарнобыльскі шлях — гэта адна з формаў захаваньня памяці пра трагедыю.

«Я думаю, што гэтая памяць не павінна скончыцца. Гэта адна з формаў яе захаваньня».

— Вы казалі, што Чарнобыль не абʼядноўвае людзей. А ці можа абʼяднаць Чарнобыльскі шлях?

— Ён не абʼядноўвае ў шырокім такім разуменьні. Няма ўжо таго Чарнобыльскага шляху, які быў першыя гады, калі каля сотні тысяч людзей у ім удзельнічала. Але дзьве-тры тысячы чалавек усё роўна гавораць пра тое, што мы памятаем, што мы чарнобыльская лябараторыя, што мы тут жывём.

На пытаньне, ці ўплывае на масавасьць акцыі запужанасьць людзей рэпрэсіямі з боку ўладаў, Сьвятлана Алексіевіч адказала:

«І запужанасьць, канечне, ёсьць, бо выйшла б больш людзей, калі б не было гэтага. А яшчэ, напэўна, выходзіць нейкая частка людзей, але не выходзіць народ. Вось чаму першы Майдан ва Ўкраіне адбыўся? Таму што выйшаў народ, увесь Кіеў, Украіна ўсюды. І ўлада адступіла. У нас гэта не адбываецца, пакуль няма гэтай самасьвядомасьці. Будзем чакаць і працаваць на гэта».

Сьвятлана Алексіевіч: «Будаўніцтва АЭС у Беларусі мяжуе з гістарычным злачынствам»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:47 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG