Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон: Расея верагодна забясьпечвае талібаў зброяй


Камандуючы амэрыканскім кантынгентам у Аўганістане Джон Нікалсан (зьлева) і міністар абароны ЗША Джым Мэтыс.
Камандуючы амэрыканскім кантынгентам у Аўганістане Джон Нікалсан (зьлева) і міністар абароны ЗША Джым Мэтыс.

Камандуючы амэрыканскім кантынгентам у Аўганістане ўскосна пацьвердзіў паведамленьні аб тым, што Расея незаконна забясьпечвае талібаў зброяй.

У панядзелак падчас прэс-канфэрэнцыі ў Кабуле ў адказ на пытаньне аб дакладнасьці інфармацыі аб пастаўках расейскай зброі талібам генэрал Джон Нікалсан заявіў: «Мы працягваем атрымліваць паведамленьні аб такой дапамозе».

Паводле ананімных крыніц газэты The Washington Post у Пэнтагоне, за апошнія паўтара году Масква павялічыла пастаўкі талібам ваеннага абсталяваньня і зброі, у тым ліку цяжкіх кулямётаў, на падставе таго, што гэтая зброя будзе выкарыстана талібамі супраць тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Аднак яна ўжываецца талібамі на поўдні краіны ў правінцыях Гельманд і Кандагар, якія не зьяўляюцца зонай дзеяньняў «Ісламскай дзяржавы».

Міністар абароны ЗША Джым Мэтыс, выступаючы на прэс-брыфінгу разам з генэралам Нікалсанам, падкрэсьліў, што «пастаўкі любой зброі ў Аўганістан замежнай дзяржавай зьяўляюцца парушэньнем міжнародных законаў, калі толькі гэтая зброя не паступае ўраду Аўганістану».

Мэтыс наведаў Аўганістан праз два дні пасьля нападу талібаў на базу аўганскай арміі ў Мазары-Шарыф, у выніку якой загінула больш за 140 аўганскіх вайскоўцаў. Міністар абароны ЗША можа зьвярнуцца да прэзыдэнта краіны Дональда Трампа з запытам павялічыць амэрыканскі вайсковы кантынгент у краіне. Цяпер ён налічвае 8400 вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG