Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі аўтобус трапіў у аварыю ў Польшчы. Амаль 20 чалавек параненыя


18 грамадзянаў Беларусі атрымалі раненьні пасьля таго, як аўтобус, якім яны ехалі, зьехаў з аўтастрады А2.

Здарэньне адбылося каля гораду Лодзь у цэнтральнай Польшчы, паведамляе Polskie Radio.

Усе параненыя дастаўленыя ў шпіталі Лодзі і Варшавы. Пасажыра з самымі сур’ёзнымі раненьнямі транспартавалі ў шпіталь верталётам.

Аўтобус, якім ехаў 41 грамадзянін Беларусі, вяртаўся з экскурсіі ў Прагу.

— Каля 4-й гадзіны кіроўца аўтобусу маркі Eos, едучы аўтастрадай А2 у напрамку Варшавы, каля мясцовасьці Завады, па невядомых прычынах зьехаў з дарогі, — паведаміў прадстаўнік Ваяводзкай камэндатуры паліцыі ў Лодзі.

На месцы працуе паліцыя. Паведамляецца, што кіроўца аўтобусу быў цьвярозы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG