Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗМЗ


Паўль Баўм, «Ваймар пасьля дажджу» (1883)
Паўль Баўм, «Ваймар пасьля дажджу» (1883)

У Менску йшоў дождж, было з паўгадзіны пасьля поўдня. Ён раз-пораз асядаў маленькімі кроплямі, што нясьпешна падалі зь нізкіх воблакаў, якія рэдкім суцэльным празрыста-палевым палатном сьцяліліся над тэлевежаю. Кроплі амаль не пакідалі сьлядоў на асфальце і дахах дамоў. Сухі дождж — падумаў я і выцягнуў руку. Трапіла кропля, разьляцелася, але застаўся ад яе на далоні кавалачак попелу.

На школьных уроках па «Зброі масавага зьнішчэньня» (ЗМЗ) нам казалі што гэта ёсьць прыкметаю ўжываньня ядзернае зброі. Абазваўшы сябе параноікам, я здзьмуў тое рэчыва долу.

Назаўтра калега запытаўся, а ці ёсьць такая атамная станцыя, Чарнобыльская?

— Кажуць, учора ё…ула…

Язэп Паўловіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG