Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Вайсковых могілках у жніўні пачнуць дэмантаваць закінутыя надмагільлі


Вайсковыя могілкі ў Менску
Вайсковыя могілкі ў Менску

З 2015 году на менскіх могілках, якія знаходзяцца ў падпарадкаваньні УП «Спэцкамбінат КБА», праходзіць інвэнтарызацыя, перадае «Минск-Новости». На Вайсковых могілках выявілі 2200 недагледжаных надмагільляў. На іх разьмяшчаюць шыльды для сваякоў, каб тыя прывялі ўчасткі ў парадак. У адваротным выпадку старыя надмагільныя камяні дэмантуюць і на месцы ўсталююць знак па вызначаным узоры з дадзенымі пахаванага, калі яны захаваліся.

Вайсковыя могілкі ўзьніклі ў XIX стагодзьдзі і належалі менскаму вайсковаму шпіталю. Там хавалі вайскоўцаў, якім паміралі ад хваробаў і ранаў. Гарадзкімі могілкамі яны сталі пасьля 1920 году. І заставаліся імі аж да зьяўленьня Маскоўскіх, або Ўсходніх, могілак пасьля Другой сусьветнай вайны. Рэгулярныя пахаваньні на іх спыніліся, хоць падзахаваньні ў старыя магілы робяцца яшчэ і цяпер.

Як пісала Свабода, гісторыкі лічаць, што Вайсковыя могілкі нельга зьмяняць, бо яны маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

«Яна (тэрыторыя могілак — Р.С.) ператварылася ў гістарычны помнік, які ахоўваецца дзяржавай! — распавядаў Свабодзе гісторык-архівіст Уладзімер Дзянісаў. — Таму аніякія зьмены на тэрыторыі гэтых могілак рабіць нельга. Нельга нішчыць тыя ці іншыя пахаваньні, ці там пахаваная гістарычная асоба, ці гэта просты чалавек, — яны частка такой каштоўнасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG