Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвестка

Прэзэнтацыя кнігі «100 словаў»: сустрэнемся ў Менску і Горадні


Прэзэнтацыя адбудзецца 27 красавіка (чацьвер) а 19.00 у сядзібе Прэс-клюбу ў Менску і 28 красавіка (пятніца) а 18.30 у Цэнтры гарадзкога жыцьця ў Горадні.

Вокладка кнігі «100 словаў»
Вокладка кнігі «100 словаў»

Сардэчна запрашаем на прэзэнтацыю кнігі «100 словаў», найноўшага выданьня ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» беларускай службы Радыё Свабода.

Першая прэзэнтацыя адбудзецца 27 красавіка (чацьвер) а 19.00 у сядзібе Прэс-клюбу ў Менску (вуліца Веры Харужай, 3, пакой 601). Сустрэчу будуць весьці нашы супрацоўнікі Валянціна Аксак і Ян Максімюк.

Другая прэзэнтацыя пройдзе 28 красавіка (пятніца) а 18.30 у Цэнтры гарадзкога жыцьця ў Горадні (вуліца Савецкая, 3). Сустрэчу павядзе Ян Максімюк.

Кнігу «100 словаў» складаюць 300 выбраных тэкстаў ад 100 аўтараў — журналістаў, пісьменьнікаў, перакладчыкаў і проста чытачоў сайту Свабоды — якія ўдзельнічалі ў аднайменным праекце на нашым сайце ў 2014–2016 гадах. Усе тэксты ілюстраваныя чорна-белымі рэпрадукцыямі сусьветнага жывапісу.

Удзельнікі сустрэчы атрымаюць кнігу «100 словаў» задарма. Аўтары, апублікаваныя ў кнізе, атрымаюць па пяць аўтарскіх асобнікаў.

Кнігу, якая выйшла пад агульнай рэдакцыяй Аляксандра Лукашука, уклаў Ян Максімюк, апякун рубрыкі «100 словаў» на сайце РС. Мастацкае афармленьне кнігі: Генадзь Мацур. Карэктар: Сяргей Шупа.

Алфавітны сьпіс аўтараў, чые тэксты публікуюцца ў кнізе «100 словаў»:

Абрамовіч Павел, Аксак Валянціна, Акулін Эдуард, Алешка Кастусь, Андрусішын Багдан, Антанян Андранік, Анціпенка Алесь, Аркуш Алесь, Арлоў Уладзімер, Арсёнаў Аляксандар, Асіпцоў Алесь, Аўраменка Васіль, Ахроменка Уладзіслаў, Баравік Марыя, Барысік Тацяна, Баскін Марат, бацкель а. і., Бельская Ірына, Бізяева Аліса, Брусевіч Анатоль, Брыло Сабіна, Брыт Аляскандар, Ваганаў Сяргей, Вайтовіч Марыя, Весялуха Марына, Vránová Světlana, Гапееў Валеры, Германовіч Алена, Глобус Адам, Грыніна Вікторыя, Гурневіч Дзьмітры, Дашкевіч Наста, Дзікавіцкі Аляксей, Дзьмітрыеў Андрэй, Дракахруст Юры, Дранчук Валер, Дубавец Сяргей, Емяльянаў-Шыловіч Алесь, Жак Ала, Зарэмбюк Алесь, Знаткевіч Аляксей, Канановіч Ігар, Касяк Канстанцін, Квяткоўскі Севярын, Кеда Альжбета, Клімковіч Максім, Краўчанка Хэльга, Кудасава Наста, Кузьмініч Ігар, Куліцкая Ната, Курс Сьвятлана, Лі. К., Лукашук Аляксандар, Максімюк Галіна, Максімюк Ян, Макулінка Аляўціна, Малішэўскі Яраш, Мартыновіч Яўген, Мартысевіч Марыя, Масла Алена, Масьлянкова Паліна, Мінскевіч Серж, Мялешка Андрэй, Навумчык Сяргей, Наркевіч Алесь, Някляеў Уладзімер, Падгол Уладзімер, Півуноў Юрась, Плакса Натальля, Поклад Тацяна, Прыгодзкі Зьміцер, Радкевіч Алена, Ракіцкі Вячаслаў, Раманава Ларыса, Раманоўскі Мікола, Рудак Антон, Сіўко Франц, Скарынкіна Таня, Соўсь Ганна, Спрынчан Аксана, Станкевіч Юры, Сырэль Канстанцін, Сьнітко Тацяна, Таўстыка Аляксандар, Унукоўская Алеся, Хатэнка Антаніна, Цімафеева Юля, Ціхановіч Алена, Цяльпук Юлія, Чапко Яўген, Чаплінская Яўгенія, Чарнякевіч Ціхан, Чарняўская Юлія, Чоўдхуры Рашэд, Чубат Аляксей, Шніп Віктар, Шупа Сяргей, Шустаў Антон, Шэін Аляксей, Янкута Ганна.

Уводзіны Аляксандра Лукашука да кнігі «100 словаў»:

ЭВАНГЕЛЬЛЕ АД ЯНА

Аказваецца,
Каб адрозьніць каханьне ад любові, паэзію ад
пустаты, свабоду ад спакусы,
Каб падаць і падымацца, дараваць і прасіць
прабачэньня, адчайвацца і зноў верыць,
Каб вандраваць вакол сьвету, вяртацца і
знаходзіць сусьвет у сабе,
Каб успомніць забытае, пабачыць схаванае і
знайсьці згубленае,
Каб расказаць, як мыюць ногі блудніцам,
выганяюць гандляроў з храму і ператвараюць
ваду ў віно,
Каб біць у сэрца мячом,
Дастаткова ста словаў.
Так вучыць Ян.

Чытайце таксама:

Юля Цімафеева: Трыццаць тысяч чалавечых словаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG