Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тылерсан: «Санкцыі будуць захоўвацца да той пары, пакуль Расея ня верне Крым»


Дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан правёў у нядзелю тэлефонную размову з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, каб абмеркаваць сваю нядаўнюю паездку ў Маскву.

Амэрыканскі дзяржсакратар заявіў тады, што хаця Злучаныя Штаты зацікаўлены ў паляпшэньні адносін з Расеяй, дзеяньні Расеі на ўсходзе Ўкраіны застаюцца перашкодай для гэтага. Тылерсан падкрэсьліў важнасьць далейшага прагрэсу Ўкраіны ў рэфармаваньні эканомікі і барацьбе з карупцыяй, гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы Дзяржаўнага дэпартамэнта.

У паведамленьні Дзярждэпартамэнта адзначаецца, што Тылерсан пацьвердзіў цьвёрдую прыхільнасьць Злучаных Штатаў сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і пацьвердзіў, што санкцыі ў дачыненьні да Масквы будуць захоўвацца да таго часу, пакуль Расея ня верне кантроль над Крымскім паўвостравам Украіне і цалкам не выканае свае абавязацельствы па Менскіх пагадненьнях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG