Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар эканомікі Зіноўскі: рэальная зарплата па краіне вырасла


Цяжкой назваў эканамічную сытуацыю ў Беларусі міністар эканомікі Ўладзімір Зіноўскі ў інтэрвію праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, паказаным увечары 23 красавіка.

«Сама абстаноўка досыць цяжкая калі казаць аб эканамічнай сфэры дзейнасьці, — сказаў міністар. — Мы зьвязаны абавязацельствамі, якія ўзялі на сябе пасьля пятага Усебеларускага народнага сходу. Прынятая праграма пяцігодкі. Яе неабходна выконваць».

Як перадае БелаПан, Зіноўскі паведаміў, што ў першым квартале ВУП Беларусі вырас на 0,3%.

«Гэта далося шляхам скарачэньня інфляцыі, стабілізацыі макраэканамічнай сытуацыі ў краіне, зьніжэньнем стаўкі рэфінансаваньня і шэрагам іншых пасылаў», — адзначыў Зіноўскі. Пры гэтым, паводле яго слоў, рэальная зарплата па краіне вырасла на 1%.

Па выніках года ўрад чакае рост ВУП на 1,7%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG