Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэмаў тыдня, якія вы маглі прапусьціць


У падборцы папулярныя і важныя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні.

Гэты тыдзень пачаўся з сэнсацыі. Прафэсарка Вольга Дадзіёмава распавяла Свабодзе, што ў Беларусі працаваў брат Галілео Галілея — Мікелянджэлё.

Адзін з самых аўтарытэтных экспэртаў па Беларусі ў сьвеце, аўтар некалькіх манаграфій і прафэсар Альбэрцкага ўнівэрсытэту ўпершыню за сем гадоў трапіў у беларускую сталіцу. Разам са Свабодай канадзкі прафэсар прагуляўся па Менску.

Падчас працы над кнігаю «Я з вогненнай вёскі» Алесь Адамовіч, Янка Брыль і Ўладзімер Калесьнік апыталі тысячы людзей, запісалі на магнітафон гадзіны гутарак. Але аднойчы, у чэрвені 1972 году, яны зрабілі неверагодны ўчынак. Сьцерлі запіс аднаго інтэрвію. Праз 45 гадоў гэтай справай заняўся Зьміцер Бартосік.

Сёлета спаўняецца 500 гадоў беларускаму кнігадруку. За паўтысячагодзьдзя пасьля таго, як у Празе пабачыла сьвет першая, аддрукаваная беларусам Францішкам Скарынам, на тэрыторыі Беларусі былі выдадзеныя дзясяткі тысяч найменьняў кніг. Якімі кнігамі варта ганарыцца беларусам у сваю «пяцісотгоднасьць»?

У судзе Гомельскага раёну 13 красавіка быў пакараны штрафам на 69 рублёў Віктар Казлоў. Гісторыя абляцела ўвесь інтэрнэт, бо Віктар фізычна ня мог нічога крычаць: пасьля апэрацыі ў анкалягічным цэнтры ў яго выдаленая верхняя доля левага лёгкага і праблемы з галасавымі цягліцамі.

Прынамсі 21 чалавека абвінавачваюць у навучаньні і падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў. Гісторыкі, вайскоўцы і кнігараспаўсюднікі — Свабода сабрала зьвесткі пра ўсіх удзельнікаў так званай «справы «Белага легіёну». Свабода сабрала ўсю інфармацыю пра гэтую справу.

Казахстан афіцыйна пачынае пераход на лацінку. Прэзыдэнт Нурсултан Назарбаеў патрабуе распрацаваць новы альфабэт да канца 2017 году. Ужо пятая постсавецкая краіна адмаўляецца ад кірыліцы. Чаму ўсё больш краін пераходзяць на лацінку і якая графічная сыстэма будзе ў Беларусі, высьвятляла Свабода.

19 красавіка галоўны рэдактар газэты «СБ. Беларусь сегодня» Павал Якубовіч разам з грамадзкімі актывістамі, якія займаюцца Курапатамі, наведалі месца згубы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій Курапаты. Якубовіч падзяліўся са Свабодай вынікамі сустрэчы і далейшымі плянамі.

Мясьніковіча вешалі, Макей высах, Коля сьпіць на ўроках. Яскравыя цытаты Лукашэнкі ў 30 твітах.

Постпраўда (рost-truth) стала словам 2016 году паводле вэрсіі Оксфардзкага слоўніка. Менавіта постпраўда стала тэмай чацьвёртага паседжаньня інтэлектуальнага клюбу нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч, якое прайшло ў амбасадзе Літвы ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG