Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як можна разьвіваць кніжную культуру: у Чэхіі будуць раздаваць бясплатныя купоны на кнігі


Чэхія знайшла цікавы спосаб, як заахвоціць чытаньне. Чэхі вядомыя як утрапёныя чытачы, але часта пакупку кніг стрымлівае вялікая цана. Падатак на выданьне кніг у Чэхіі складае 10 %, што перавышае сярэдні працэнт у сьвеце.

Цяпер чэскі парлямэнт ухваліў закон, паводле якога працадаўцы ўнясуць у пералік працоўных бонусаў бясплатныя купоны на кнігі. Пачынаючы ад восені, працаўнікі на прадпрыемствах змогуць атрымліваць у якасьці выгодаў ня толькі бясплатныя абеды ці абанэмэнты на заняткі ў фітнэс-цэнтрах, як гэта практыкуецца цяпер, але яшчэ і квіткі на набыцьцё кніг. Гэтыя квіткі можна будзе «атаварваць» у кнігарнях.

«Мы малы моўны рэгіён, таму калі хочам разьвіваць сваю культуру, кніжная культура павінна мець максымальную падтрымку дзяржавы», — кажа старшыня чэскага таварыства пакупнікоў кніг і выдаўцоў Марцін Вопэнка.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG