Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бібліятэка Вінэра ў Лёндане адкрывае раней сакрэтныя дакумэнты пра Галакост


На паседжаньні Нюрнбэрскага трыбуналу. Архіўнае фота.

Бібліятэка Вінэра ў Лёндане, адзін з самых буйных і вядомых у сьвеце архіваў, якія зьбіраюць дадзеныя пра Галакост, зь пятніца 21 красавіка адкрывае доступ да засакрэчанага раней архіву Камісіі ААН у справе расьсьледаваньня ваенных злачынстваў (UN War Crimes Commission / UNWCC).

Гэта збор дакумэнтаў у электронным выглядзе, якія адносяцца да расьсьледаваньня злачынстваў нацыстаў, сабраных саюзьнікамі па антыгітлераўскай кааліцыі ў 1943-49 гадах.

У архіве захоўваюцца паказаньні сьведкаў зь ліку ваеннапалонных і вязьняў канцлягераў, сьпісы меркаваных ваенных злачынцаў, абвінаваўчыя акты, пратаколы нарад, перапіску, стэнаграфічныя запісы судовых пасяджэньняў і іншыя матэрыялы. Дакумэнты з гэтага архіву выкарыстоўваліся, у прыватнасьці, пры падрыхтоўцы Нюрнбэрскага працэсу — міжнароднага суду над нацысцкімі злачынцамі, які ішоў зь лістапада 1945 году па кастрычнік 1946-га.

Доступ да каталёгу архіву Камісіі ААН у справе расьсьледаваньня ваенных злачынстваў Бібліятэкай Вінера, уласныя фонды якой налічваюць мільёны найменьняў, у тым ліку кнігі, газэтныя артыкулы, фотаздымкі і сьведчаньні відавочцаў, прадстаўляецца ў чытальнай залі ў Лёндане і анлайн. Доступ да каталёгу архіву адкрыецца на сайце Камісіі ААН у бліжэйшыя дні. Пра гэта паведамляе брытанская газэта The Guardian, цытуючы архіварыюса бібліятэкі Говарда Фолксана.

Празь інтэрнэт доступ прадстаўляецца толькі да каталёгу архіву. Для таго, каб азнаёміцца са зьместам асобных файлаў, як гаворыцца на сайце бібліятэкі, патрабуецца наведаць бібліятэку — там для карыстальнікаў абсталяваны камп’ютэрны тэрмінал. Экспэрты не выключаюць, што ключавыя кіраўніка пэрыяды гісторыі могуць быць «перапісаныя» на аснове новых сьведчаньняў, адкрытых з гэтага часу для шырокага кола дасьледчыкаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG