Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогер Філіповіч арыштаваны на 7 сутак за «марш недармаедаў» у Пінску


Максім Філіповіч у судзе
Максім Філіповіч у судзе

Тройчы пакаранага арыштамі за ўдзел у акцыях пратэсту «недармаедаў» у Гомлі, Берасьці ды Маладэчне блогера Максіма Філіповіча судзьдзя Андрэй Лагуновіч судзіў 21 красавіка ў Савецкім раённым судзе Гомля чацьвёрты раз. Гэтым разам адміністрацыйны пратакол паводле артыкула 23.34 складзены на Філіповіча за прысутнасьць 11 сакавіка ў ліку «недармаедаў» у Пінску.

Філіповіч пакараны 7 суткамі адміністрацыйнага арышту. Міліцыя адразу забрала яго ў ізалятар. На вырак прысутныя адрэагавалі гучным выклічам «Ганьба!».

«Міліцыянты проста помсьцяць мне за тое, што не змаглі абараніць у Пінску ад нападу невядомых у цывільным, і пра гэта даведалася ўся краіна, — лічыць Максім. — Адбілі мяне з кіпцюроў нападнікаў шараговыя гараджане. А на маё патрабаваньне разабрацца прысутны на плошчы міліцэйскі чыноўнік раіў мне патэлефанаваць дзяжурнаму на 102. Таму я й зьвяртаўся да міліцыянтаў, нагадваючы ім: «Вы ж тут! Вы народу служыце, а ня толькі грошы атрымліваеце!»

Кадры затрыманьня Максіма Філіповіча ў Пінску
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:24 0:00

Паводле Філіповіча, у Пінску, па сутнасьці, не было мітынгу. Людзі выйшлі на плошчу, размаўлялі паміж сабою, расказвалі журналістам пра сваё стаўленьне да дэкрэту № 3, пра беспрацоўе й нізкія заробкі. І гэта рабілася пад афіцыйным дзяржаўным сьцягам, які трымаў адзін з гараджан. Не было ні мэгафонаў, ні выступоўцаў. Заўважыў на плошчы толькі аднаго з прысутных з накінутым на плечы бел-чырвона-белым сьцягам.

«Гэта цікавы суд, бо, апроч нападзеньня на мяне, на плошчы ніякіх іншых масавых дзеяньняў не адбывалася. З прычыны нападу я падаў у гомельскую пракуратуру заяву. Яе перанакіравалі ў Пінск. Адказу няма, а мяне ўжо судзяць», — кажа Філіповіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG