Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Еду машынай. Падыходзіць мужчына і жанчына з дзіцём да пешаходнага пераходу. Спыняюся прапусьціць пешаходаў. Яны пачынаюць пераходзіць і раптам мужчына, а за ім і жанчына зь дзіцём на руках пераходзяць на подбег. І гэта не адзіны выпадак.

Цікава назіраць за немцамі, галяндцамі, швайцарцамі, якія перапоўненыя спакоем ступаюць на дарогу, калі машына яшчэ нават не спынілася. Маўляў, павага да правілаў уплывае…

У Сярэдняй Азіі і на Каўказе, якую краіну ні вазьмі — людзі ляцяць праз дарогу на злом галавы, спыняюцца на палосах, бо разумеюць, што машына можа і не спыніцца.

Што прымушае беларуса бегчы празь пешаходны пераход, калі яго ніхто не падганяе?

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG