Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Літвы: «Хлусьня — гэта не альтэрнатыўнае меркаваньне»


Кіраўнік МЗС Літвы: «Хлусьня — гэта не альтэрнатыўнае меркаваньне»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:15:30 0:00

Поўнае відэа інтэрвію

Як успрымаюць у краінах Балтыі вайсковае дамінаваньне Расеі ў рэгіёне, чаму нядаўнія вучэньні з імітацыяй анэксіі нельга лічыць правальнымі, чаму Літва лічыць, што Расея вядзе «гібрыдную вайну», і што рабіць з крамлёўскай прапагандай. Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус адказаў на пытаньні Шахіды Якуб.

— Гады тры таму, калі мы з вамі гутарылі першы раз, мы гаварылі пра расейскую пагрозу ў краінах Балтыі, у прыватнасьці ў Літве. Скажыце, з таго моманту ступень гэтай пагрозы павялічылася, паменшылася ці засталася на тым жа ўзроўні?

— Вы ведаеце, калі мы гаворым пра пагрозу, то трэба ўспрымаць ня толькі літаральна, але і глядзець крыніцы, што мы маем на ўвазе. Калі нестабільнасьць, непрагназаванасьць, скажам, зьяўляюцца пагрозай — гэта так, яе не стала менш, тым больш, што мы бачым, якія канфлікты разьвіваюцца ўсюды, наколькі іскрыцца ва Ўкраіне, расейская агрэсія супраць Украіны, будзем называць рэчы сваімі імёнамі.

Я заўсёды спрачаюся, калі кажуць, што канфлікт ва Ўкраіне гэта ўнутраная праблема. Гэта ўсё ж такі агрэсія звонку. Мы ня бачым пакуль ніякага выйсьця з гэтай сытуацыі. Ва ўсякім выпадку, ня толькі Ўкраіна, давайце паглядзім на Сірыю, восьмае вета, зноў жа, ад той жа дзяржавы. Чым гэта можна лічыць — пагрозай або выклікам? Як ні назавеш, гэта ўсё ж такі не зьяўляецца стабільнасьцю або ўнёскам у стабільнасьць сытуацыі, прынамсі. Так што сытуацыя сапраўды ня стала лепшай з тых часоў...

— Мы цяпер з вамі гаворым, у асноўным, аб ваеннай пагрозе, але ёсьць ужо гібрыдныя вайны, інфармацыйныя войны. У краінах Балтыі і ня толькі ў краінах Балтыі цяпер папулярна забараняць расейскае тэлевяшчаньне, гэтыя каналы для таго, каб змагацца з інфармацыйнай вайной ці прапагандай. Скажыце, як гэта ўсё выглядае на фоне свабоды слова?

— Можна трошкі памяняю акцэнт? Стала папулярная на расейскіх каналах прапаганда, скажам, вайны ці іншых ня вельмі пажаданых момантаў, і таму тут прымаюцца рашэньні не палітычныя, а суды прымаюць рашэньні, гэтыя меры не доўгатэрміновыя, наколькі я ведаю, гэтыя спыненьні ідуць на тры месяцы недзе, перад гэтым ідзе дыялёг, перакананьне, што трэба нешта паправіць, ёсьць нейкія ўсё ж папярэднія заўвагі. Так што тут працэс выразна паводле закону, і ў будучыні будзе тое ж самае, гэтым не будзе ніхто злоўжываць, я асабіста сам не зьяўляюся прыхільнікам нейкай цэнзуры.

— Вы самі глядзіце расейскія каналы?

— Я часам гляджу дзеля цікаўнасьці. Але я магу сказаць, што тут трэба адрозьніваць адзін момант. Вядома, можна з гэтым спрачацца, але я асабіста думаю, што свабода слова — гэта гучыць правільна, але хлусьня — гэта не альтэрнатыўнае меркаваньне, калі сьвядома распаўсюджваецца хлусьня па нейкіх прадметах, то я не думаю, што гэта свабода слова, і гэта зьяўляецца нейкім дэмакратычным прынцыпам, гэта ўжо зьяўляецца інфармацыйнай зброяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG