Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэлектуальным клюбе Алексіевіч — дыскусія пра эпоху пост-праўды (Відэатрансьляцыя)


Аляксандар Марозаў

Сёньня ў клюбе Сьвятланы Алексіевіч — лекцыя пра пост-праўду ад журналіста Аляксандра Марозава.

Ангельскі прыметнік рost-truth («пост-праўдзівы, які мае дачыненьне да пост-праўды») стаў словам 2016 году паводле вэрсіі Оксфардзкага слоўніка. Дасьледнікі сьцьвярджаюць, што ягонае выкарыстаньне летась узрасло на 2000% у параўнаньні з 2015 годам. «Постпраўда» характарызуе абставіны, у якіх аб’ектыўныя факты маюць меншае значэньне ў фармаваньні грамадзкага меркаваньня, чым эмоцыі і асабістыя меркаваньні.

«Тое, што адбываецца сёньня ў сфэры мэдыя, камунікацыі і той праблемны стан камунікацыяў, які вызначаюць словам „постпраўда“, гэта вельмі важная тэма для ўсёй Эўропы, — кажа Аляксандар Марозаў. — Тэма важная ня толькі праз Трампа і Пуціна, але і проста таму, што ў апошнія 5-10 год ідзе эвалюцыя сацыяльнай камунікацыі, у першую чаргу праз сацыяльныя сеткі».

Аляксандар Марозаў — палітычны журналіст, аглядальнік, блогер. Раней — калюмніст выданьняў Forbes.ru, Сноб.ру, Colta.ru, Слон.ру (цяпер — Republic), аўтар газэты «Ведомости», часопіса The New Times. У 2011-2015 быў шэф-рэдактарам «Русского журнала». У 2015-2016 — супрацоўнік Deutsche Welle. Цяпер — карэспандэнт часопісу Colta.ru ў краінах Балтыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG