Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяўнікі Чарнобыльскага шляху не выключаюць, што акцыя можа адбыцца ў Кіеўскім сквэры


Ілюстрацыйнае фота. Чарнобыльскі шлях — 2016

Заяўнікі Чарнобыльскага шляху 19 красавіка перадалі зварот у Менгарвыканкам з патрабаваньнем памяняць час правядзеньня акцыі з 14 на 18 гадзін.

Павал Севярынец расказаў карэспандэнту Свабоды, што да заяўнікаў Чарнобыльскага шляху выйшла толькі кіраўніца аддзелу дакумэнтаабароту, якая прыняла зварот заяўнікаў. Яны, аднак, плянавалі сустрэцца са старшынём Менагрвыканкаму Андрэем Шорцам ды іншымі кіраўнікамі. Аднак заяўнікам патлумачылі, што яны альбо на нарадах, альбо іх няма.

«Да пятніцы ў Менгарывканкаму ёсьць час. Калі ня будзе зьмены часу на 18 гадзін, гэта будзе азначаць, што Менгарвыканкам проста забараняе Чарнобыльскі шлях. Зрывае і забараняе ўпершыню за 28 гадоў гэтую акцыю. І ў тым выпадку, калі Менагрвыканкам ня пойдзе на зьмену часу, не прызначыць яго на 18 гадзінаў, як мы патрабавалі ў заяўцы, мы будзем заклікаць людзей удзельнічаць у дазволеным мітынгу, які праводзіць КХП БНФ у Кіеўскім сквэры — 26 красавіка, а 18.00».

Раней заяўнікі прасілі дазволіць збор удзельнікаў акцыі каля Вялікага тэатра опэры і балету і шэсьце вуліцаю Максіма Багдановіча да Чарнобыльскай капліцы ў раёне плошчы Бангалор. Аднак Менгарвыканкам зьмяніў фармат акцыі і дазволіў збор удзельнікаў на пляцоўцы каля Акадэміі навук і шэсьце да плошчы Бангалор. Пры гэтым улады зьмянілі час правядзеньня мерапрыемства з 18 гадзін, як прасілі заяўнікі, на 14.00.

Арганізатары акцыі вырашылі не настойваць на заяўленым маршруце акцыі, але патрабаваць зьмены часу яе правядзеньня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG