Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачка прэзыдэнта Кіргізстану сышла зь некаторых сацсетак пасьля фота з кармленьнем грудзьмі


Алія Шагіева
Алія Шагіева

Алія Шагіева, мастачка і дачка прэзыдэнта Кіргізстану Алмазбека Атамбаева, выдалілася з усіх сацыяльных сетак, акрамя «Укантакце». Яна патлумачыла гэта тым, што «шчырасьць нікому не патрэбная». У апошнія дні яна падвяргалася крытыцы за публікацыі ў абарону правоў жанчын, паведамляе кіргіскі партал kloop.kg.

Выдаленьне сваіх акаўнтаў у Фэйсбуку ды Інстаграме Шагіева пракамэнтавала ў сацсетцы «Укантакце»:

«Гэта мая адзіная асабістая старонка ў сетках, на якой больш нічога не зьявіцца. Я тут для зносін з людзьмі, для вядзеньня старонкі па творчасьці „рэшткі шчырасьці“ і дзеля навін груп, на якія падпісаная. Шчырасьць нікому не патрэбная».

Алія Шагіева
Алія Шагіева

Апошнія допісы Шагіевай у сацсетках, у прыватнасьці ў Фэйсбуку, выклікалі вялікі грамадзкі рэзананс. Дачка прэзыдэнта выступала супраць сэксуальнай аб’ектывацыяй жанчын і за кармленьне грудзьмі ў любых месцах.

Напрыклад, на апошнім месяцы цяжарнасьці яна выклала фота ў купальніку, і некаторыя карыстальнікі палічылі, што так фатаграфавацца «непрыстойна».

Я атрымала ў свой адрас заявы накшталт „Ты выглядаеш як шлюха!“

«Я атрымала ў свой адрас заявы накшталт „Ты выглядаеш як шлюха!“ [...] Маё цела — не прадмет для ацэнкі яго сэксуальнасьці, і калі вы ўбачылі на фатаграфіі сэксуальны, непрыстойны падтэкст — гэта вашы праблемы, улічваючы яшчэ і тое, што на фатаграфіі я цяжарная», — напісала Шагіева.

Пасьля нараджэньня дзіцяці мастачка выклала фота таго, як яна корміць грудзьмі свайго малога. Яна напісала, што будзе выцягваць свае грудзі ў любым месцы, калі яе дзіця захоча есьці.

«Жаночыя грудзі — гэта частка цела, якая мае важную функцыю (гадаваньне дзіцяці), і ніяк не сэксуальны аб’ект. Жаночыя грудзі — гэта не прадмет пошласьці і непрыстойнасьці, як лічыць большасьць з нас», — напісала яна.

Допісы Шагіевай выклікалі спрэчкі ў Кіргізстане. Некаторыя людзі падтрымлівала яе, лічачы, што ў фотаздымках жаночага цела і кармленьні дзіцяці ў грамадзкім месцы няма нічога дрэннага. Іншыя лаялі яе, лічачы, што ня трэба агаляць грудзі ў грамадзкіх месцах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG