Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваны ў арганізацыі тэракту ў Пецярбургу прызнаў віну, — адвакат


Затрыманьне меркаванага арганізатара тэракту ў Санкт-Пецярбургу
Затрыманьне меркаванага арганізатара тэракту ў Санкт-Пецярбургу

Затрыманы 17 красавіка меркаваны арганізатар тэракту ў мэтро Санкт-Пецярбургу Аброр Азімаў прызнаў сваю віну. Пра гэта ў Басманным судзе Масквы, дзе будзе абірацца мера стрыманьня затрыманаму, паведаміў адвакат Армэн Задаян.

Аброр Азімаў быў затрыманы супрацоўнікамі Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі ў Адзінцоўскім раёне Маскоўскай вобласьці. Пры ім быў знойдзены пісталет Макарава. Сьледчыя лічаць, што Азімаў ўдзельнічаў у падрыхтоўцы Акбаржона Джалілава, якога лічаць выканаўцам тэракту. Як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», з 2013 году Азімаў зьяўляецца грамадзянінам Расіі.

3-га красавіка ў вагоне мэтро ў Пецярбургу адбыўся тэракт, загінулі 14 чалавек і каля 50 былі параненыя. Ніводная групоўка не ўзяла адказнасьці за тое, што адбылося. Сьледзтва называе выканаўцам тэракту 22-гадовага ўраджэнца Кіргізстану з расейскім грамадзянствам Акбаржона Джалілава.

6 красавіка Сьледчы камітэт Расеі паведаміў пра затрыманьне ў Пецярбургу і Маскве васьмі падазраваных у датычнасьці да тэракту. Сёньня ім могуць быць прад’яўлены афіцыйныя абвінавачаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG