Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Францыі заявілі аб прадухіленьні тэракту ў дзень выбараў


Супрацоўнік паліцыі Марсэлю
Супрацоўнік паліцыі Марсэлю

У Марсэлі затрыманыя двое падазраваных у падрыхтоўцы тэракту ў Францыі.

Паводле дадзеных паліцыі, яны плянавалі атаку падчас прэзыдэнцкіх выбараў. Пра гэта паведаміў міністар унутраных справаў Францыі Матыяс Фэкль.

Аднаму з затрыманых 23 гады, другому — 29. Крыніцы ў паліцыі адзначаюць, што абодва раней былі асуджаныя і маглі патрапіць пад уплыў радыкальнага ісламу ў турме. Па ўсёй Францыі ўзмоцненыя захады бясьпекі.

Першы тур прэзыдэнцкіх выбараў пройдзе ў Францыі 23 красавіка. Паводле апошніх зьвестак апытаньняў, у ім зь невялікай перавагай будзе лідзіраваць былы міністар эканомікі Эманюэль Макрон. Паводле прагнозаў, у другім туры ён значна апярэдзіць кандыдата ад ультраправых Марын Лё Пэн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG