Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Алепа ў выніку тэракту загінулі больш за 20 мірных жыхароў


Эвакуацыя мірных жыхароў.
Эвакуацыя мірных жыхароў.

У Сырыі, у прыгарадзе Алепа больш за 20 чалавек загінулі ў выніку тэракту, дзясяткі — атрымалі раненьні.

Сьмяротнік падарваў замініраваную машыну каля аўтобуса з мірнымі жыхарамі, якіх эвакуавалі з абложаных гарадоў на поўначы краіны.

Сырыйскі ўрад і паўстанцы заключылі дамову аб вывазе грамадзянскага насельніцтва з 14 красавіка.

Эвакуююць каля 30 тысяч жыхароў чатырох гарадоў. Два зь іх, Кефрайю і Фуаа ў правінцыі Алепа, утрымліваюць ўрадавыя войскі і абложаныя аддзеламі ўзброенай апазыцыі. Два іншыя — Мадайя і Забадані, непадалёк ад Дамаска, знаходзяцца пад кантролем паўстанцаў і абложаныя войскам Башара Асада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG