Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы сырыйскі генэрал: у рэжыму Асада засталіся сотні тон зарыну


Пасьля бамбаваньня Хан-Шэйхуна.

У рэжыму Башара Асада засталіся вялікія запасы хімічнай зброі. Пра гэта брытанскай газэце Daily Telegraph распавёў былы сырыйскі брыгадны генэрал Захер ас-Сакат, які дэзэрціраваў ў 2013 годзе.

Паводле яго слоў, Асад схаваў ад інспэктараў ААН сотні тон газу зарын і іншых атрутных рэчываў і перадаў для зьнішчэньня далёка не ўвесь арсэнал, які быў у рэжыму.

У адказ на гэтую публікацыю міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што беглага сырыйскага генэрала відавочна «прастымулявалі альбо пугай, альбо пернікам».

4 красавіка ў выніку авіяўдару урадавай авіяцыі Сырыі ў горадзе Хан-Шейхун (правінцыя Ідліб) загінулі 86 чалавек, як мяркуецца, атруціўшыся газам зарын. ЗША і заходнія краіны заявілі, што скінутыя бомбы былі хімічныя. Дамаск і яго саюзьнік Масква гэта адмаўляюць.

7 красавіка ЗША нанесьлі ўдар на базе сірыйскіх ВПС, зь якой — паводле іх дадзеных — быў зроблены авіярэйд у Хан-Шейхун. Рэжым Башара Асада і Расея назвалі гэта «актам агрэсіі».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG