Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадаркоўскі сышоў з пасады старшыні «Адкрытай Расеі»


Міхаіл Хадаркоўскі.

Міхаіл Хадаркоўскі пакінуў пасаду старшыні руху «Адкрытая Расія». Такую заяву ён зрабіў на канфэрэнцыі руху, якая праходзіць 15 красавіка ў Таліне. «Мы падамо прыклад грамадзтву, што можна будаваць будучыню сумесна, самім, без правадыроў», — сказаў ён.

Наступны старшыня будзе абраны на канфэрэнцыі з членаў Рады «Адкрытай Расіі».

Згодна з плянамі мерапрыемства, Рада таксама будзе пераабраная. Сярод кандыдатаў — некалькі членаў дзеючай Рады, але ёсьць і тыя, хто адмовіўся вылучацца на новы тэрмін. У прыватнасьці, Вольга Жакава (г. Ангарск, Іркуцкая вобласьць) вырашыла ў бліжэйшы год засяродзіцца на разьвіцьці рэгіянальнага аддзяленьня «Адкрытай Расеі» па Іркуцкай вобласьці.

Адмовіўся пераабірацца і Андрэй Быстроў (г. Масква).

Сярод новых імёнаў — былы сіці-мэнэджэр гораду Каралёва, заслужаны эканаміст Маскоўскай вобласьці і сябра «Адзінай Расеі» Алена Лагвіненка і іншыя.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG