Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея стварае адмысловыя калідоры для паставак сельгаспрадукцыі цягнікамі


Міністэрства сельскай гаспадаркі Расеі стварае транспартныя калідоры для імпартных і экспартных паставак сельгаспрадукцыі і харчоў.

Гэтыя калідоры будуць дзейнічаць у кірунках Беларусі, Узбэкістану, Таджыкістану, Азэрбайджану і Ірану.

Намесьнік міністра Яўген Непаклонаў сказаў, што транспартныя калідоры дазволяць абмежаваць рээкспарт забароненых тавараў празь Беларусь, Казахстан і Азэрбайджан. Таксама яны дазволяць спрасьціць мытнае і вэтэрынарна-фітасанітарнае суправаджэньне, падатковае адміністраваньне грузаў, дапамогуць прасачыць за рухам тавараў і гарантаваць іх бясьпеку і якасьць.

Як паведамляе Інтэрфакс, сельгаспрадукцыю і харчаваньне плянуецца пастаўляць па гэтых калідорах маршрутнымі рэфрыжэратарнымі цягнікамі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG