Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля Барысава падарвалі бомбу, знойдзеную пад БелЭкспа. Відэа


Месца, дзе была знойдзеная бомба

У Менску пачалі разьбіраць будынак БелЭкспа паміж Опэрным тэатрам і Верхнім горадам, каб на яго месцы збудаваць вялізны гатэльны комплекс.

Падчас працаў 13 красавіка там знайшлі 250-кіляграмовую бомбу SC-250 часоў Другой усясьветнай вайны. Яна праляжала там 70 гадоў. Знайшлі таксама фрагмэнты іншай авіябомбы, якая некалі разарвалася.

На месца прыбылі сапёры, пагрузілі бомбу ў адмысловы аўтамабіль і вывезьлі на Барысаўскі палігон, дзе зьдзейсьнілі кантраляваны выбух.

Радыюс разьлёту аскепкаў такой бомбы — да 2 км. Калі ня ўлічваць ляндшафту і іншых пабудоваў, магло б «дабіць» і да новага музэю Вялікай айчыннай вайны, і да чыгуначнага вакзалу, і да Камароўкі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG