Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН і Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе патрабуюць ад Расеі неадкладна спыніць перасьлед у Чачні мужчын, якія падазраюцца ў належнасьці да гей-супольнасьці.

Экспэрты-праваабаронцы заклікалі Маскву выступіць з афіцыйнай заявай аб недапушчальнасьці гвалту і распальваньня нянавісьці ў дачыненьні гомасэксуалаў.

Міжнародныя арганізацыі патрабуюць вызваліць усіх затрыманых у Чачні праз падазрэньне ў гомасэксуальнасьці і правесьці дбайнае расьсьледаваньне усіх згаданых у расейскай прэсе выпадкаў матываванага гэтым гвалту. Улады Чачні называюць усе абвінавачаньні паклёпам.

1 красавіка «Новая газэта» паведаміла пра масавыя затрыманьні і катаваньні жыхароў Чачні, якія падазраюцца ў нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі. Рэдакцыі вядомыя імёны трох загінулых, а таксама вядома, што забітых людзей значна больш.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG