Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Трамп прадказвае паляпшэньне адносін з Расеяй


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп (справа) і Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прадказвае паляпшэньне адносін паміж Вашынгтонам і Масквой. У сваім твітэры ён напісаў: «Паміж ЗША і Расеяй усё будзе добра. У патрэбны час усе ачомаюцца і будзе трывалы мір!»

Раней у сераду, на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з Генэральным сакратаром НАТО Енсам Столтэнбэргам у Вашынгтоне, Трамп заявіў, што хацеў бы бачыць зьмену адносін Захаду з Расеяй да лепшага.

«Было б вельмі добра (як мы абмяркоўвалі нядаўна), — калі б НАТО і наша краіна змаглі ўжыцца з Расеяй. Зараз мы наогул ня ладзім з Расеяй. Магчыма, мы знаходзімся ў самай нізкай кропцы адносін з Расеяй, гэта адбываецца на працягу доўгага часу, але мы паглядзім, як будуць разьвівацца падзеі. Пуцін — лідэр Расеі. Расея — моцная краіна. Мы вельмі моцная краіна. Паглядзім, як усё гэта атрымаецца», — заявіў Трамп, выступаючы пасьля перамоваў з Генэральным сакратаром НАТО.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG