Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне затрыманы беларус па падазрэньні ў гандлі донарскімі органамі


Грамадязін Беларусі, які падазраецца ў гандлі донарскімі органамі. Фота: прэсавая служба Нацпаліцыі
Грамадязін Беларусі, які падазраецца ў гандлі донарскімі органамі. Фота: прэсавая служба Нацпаліцыі

Нацыянальная паліцыя Ўкраіны інфармуе, што разам са Службай бясьпекі ў выніку спэцапэрацыі «спыніла дзейнасьць міжнароднай злачыннай групоўкі, якая займалася гандлем донарскіх органаў для перасадкі».

Як паведамілі Радыё Свабода ў паліцыі Кіеўскай вобласьці, падазраваныя дзейнічалі на тэрыторыі Кіеўскай вобласьці зь верасьня 2015 году — «чорныя трансплянтолягі» шукалі сваіх ахвяраў сярод людзей, якія мелі фінансавыя цяжкасьці.

Паводле сьледчых, у склад групоўкі ўваходзілі трое грамадзян Турэччыны, два грамадзяніна Ўкраіны і адзін грамадзянін Беларусі. Сваіх «донараў» яны перапраўлялі ў Турэччыну і Філіпіны для правядзеньня апэрацый па перасадцы. За апэрацыю атрымлівалі ад 80 да 100 тысяч даляраў, «донарам» жа выплачвалі 15 тысяч.

Сьледзтва ўстанавіла, што арганізатарам быў грамадзянін Турцыі, які кантраляваў попыт на донарскія органы і вызначаў неабходную колькасьць донараў для правядзеньня апэрацый па перасадцы ныркі.

Паліцыя Ўкраіны пачала дасудовае расьсьледаваньне справы паводле часткі 3 артыкулу 146 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны — незаконнае пазбаўленьне волі або выкраданьне чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG