Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб пабудове гатэльнага комплексу каля плошчы Перамогі ў Менску, вядомага ў народзе як «Не-Кемпінскі», унесеныя чарговыя зьмены: завяршэньне будоўлі, што раней пераносілася (PDF) з 2015 году на 31 сьнежня 2018-га, цяпер пераноcіцца (PDF) на 31 сьнежня 2020 году.

Таксама зьменена шмат фармулёвак: так, інвэстыцыйны праект цяпер ня проста «пабудовы комплексу», але «пабудовы і аснашчэньня»; адкідаецца шэраг пунктаў пра арэнду зямельнага ўчастку; банкам даецца права спыніць абавязаньні забудоўніка ў выплаце крэдытаў пасьля сплаты 53% рэшты запазычанасьці (раней можна было «забыць» 15% запазычанасьці).

Менскаму Савету дэпутатаў рэкамэндавана вызваліць новага ўласьніка кампаніі-забудоўніка «Эліт Эстэйт» (калі такі зьявіцца) ад павышаных ставак падатку на нерухомасьць. А Менгарвыканкаму загадана прадугледзець абавязаньні вярнуць «Эліт Эстэйт» страты, «што могуць узьнікнуць у сувязі зь незаконнымі дзеяньнямі (бязьдзеяньнем) чыноўнікаў Менскага гарвыканкаму і (або) іншага дзяржаўнага органу».

Першапачаткова будынак, які меўся стаць гатэлем «Кемпінскі», загадвалі пабудаваць да канца 2013 году, пасьля тэрмін пераносілі на канец 2015-га, пасьля — на канец 2018-га.

Новага пакупніка для гатэлю, які атрымаў у народзе назву «Не-Кемпінскі», усё яшчэ шукаюць. Раней Лукашэнка заяўляў, што даўгабуд хочуць набыць расейцы, казахстанцы і катарцы.

«Да непазнавальнасьці зьмяніў твар гораду», — што Чыж пасьпеў разбурыць у Менску?

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG