Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO «бачыць рост агрэсіі Расеі», але ня бачыць пагрозы ад Расеі


Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў у інтэрвію CNN, што альянс «бачыць рост агрэсіі Расеі», але Расея ня ёсьць прамой пагрозай для NATO. У адказ на пытаньне, ці можна назваць цяперашнюю сытуацыю «новай халоднай вайной», ён заявіў: «Гэта не халодная вайна. Гэта падвышаная напружанасьць. І ў такой сытуацыі нам неабходная больш моцная і вартая даверу стратэгія стрымліваньня».

Ён адзначыў, што Расея — найбуйнейшы сусед NATO, а «з суседам у любым выпадку трэба выбудоўваць стасункі».

Тым часам вайсковы канфлікт з Расеяй выключыў кіраўнік Міністэрства абароны ЗША Джэймс Мэтыс:

«Я ўпэўнены ў тым, што расейцы будзе рабіць тое, што ў найбольшай ступені адказвае іх інтарэсам. Зусім не ў іх інтарэсах, калі гэтая сытуацыя выйдзе з-пад кантролю».

Дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан, які прыехаў 12 сакавіка ў Маскву на перамовы з Уладзімерам Пуціным, заяўляў, што сучасны стан расейска-амэрыканскіх адносінаў знаходзіцца ў самай нізкай кропцы і адзначаны нізкім узроўнем даверу. Але ён запэўніў, што Расея і ЗША дамовіліся пра шляхі ўзаемадзеяньня ў Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG