Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі Вугоршчыну перагледзець закон супраць унівэрсытэту Сораса


Пратэст у Будапэшце супраць закрыцьця Цэнтральна-Эўрапейскага ўнівэрсытэту, 9 красавіка 2017 году.

ЗША заклікалі Вугоршчыну прыпыніць уступленьне ў сілу закону, які пагражае закрыцьцём Цэнтральна-Эўрапейскага ўнівэрсытэту Джорджа Сораса.

10 красавіка закон быў падпісаны прэзыдэнтам Янашам Адэрам, нягледзячы на масавыя пратэсты ў Будапэшце і асуджэньне сусьветнай грамадзкасьці.

Эўрапейская камісія пагражае падаць у суд на Вугоршчыну за шэраг палітычных крокаў прэм’ера Віктара Орбана, у тым ліку прыняцьце закону супраць унівэрсытэту Сораса. Пра гэта заявіў у сераду першы намесьнік старшыні Эўракамісіі Франс Тымэрманс.

У Будапэшце сёньня чакаецца новая дэманстрацыя ў падтрымку Цэнтральна-Эўрапейскага ўнівэрсытэту.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG