Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рымашэўскага аштрафавалі за бабруйскі марш недармаедаў 26 лютага


«Марш недармаедаў» у Бабруйску, 26 лютага

КВ

Віталь Рымашэўскі атрымаў штраф 40 базавых велічынь (920 рублёў) за ўдзел у акцыі недармаедаў у Бабруйску 26 лютага.

Справа разглядалася ў Менскім раённым судзе.

Судзьдзя Шаўцоў зачытаў сьведчаньне супраць Віталя Рымашэўскага, складзенае прадстаўніком ідэалягічнага аддзелу бабруйскага гарвыканкаму па прозьвішчы Барук.

У сваю чаргу, Віталь Рымашэўскі зрабіў хадайніцтва, каб спадара Барука таксама прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасьці. Таму што бабруйскі ідэоляг быў на акцыі не ў працоўны час.

Судзьдзя хадайніцтва адхіліў, спаслаўшыся на адсутнасьць кампэтэнцыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG