Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Белага дому Шон Спайсэр папрасіў прабачэньня за параўнаньне Асада з Гітлерам


Шон Спайсер выступае на брыфінгу ў Вашынгтоне 11 красавіка

Прэс-сакратар Белага дому Шон Спайсэр публічна папрасіў прабачэньня за параўнаньне хімічнай атакі ў Сырыі зь дзеяньнямі лідэра нацысцкай Нямеччыны Адольфа Гітлера, паведамляе CNN.

Паводле словаў Спайсэра, зь яго боку было недарэчным ставіць у адзін шэраг выкарыстаньне баявых атрутных рэчываў у Ідлібе з Галакостам.

11 красавіка, выступаючы на брыфінгу перад журналістамі, прэс-сакратар Белага дому сарамаціў Расею за супрацоўніцтва з рэжымам Башара Асада і абвінаваціў Дамаск ў хімічнай атацы ў Ідлібе. Спайсэр заявіў, што нават Гітлер не апусьціўся да ўжываньня хімічнай зброі. Пры гэтым ён адзначыў, што не спрабуе прынізіць жахі Галакосту.

Журналісты і некаторыя палітыкі раскрытыкавалі выказваньні Спайсэра. Яны нагадалі прэс-сакратару пра тое, што гітлераўская Нямеччына выкарыстала газавыя камэры для зьнішчэньня мільёнаў габрэяў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG