Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: У ЗША да канца красавіка маюць вырашыць лёс санкцыяў супраць беларускіх уладаў


Ілюстрацыйнае фота. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Ілюстрацыйнае фота. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа разглядае працяг мараторыю на санкцыі супраць афіцыйнага Менску або вяртаньне санкцыяў у сувязі з жорсткім разгонам вулічных пратэстаў 25 сакавіка, піша Reuters.

Лёс санкцыяў мае быць вызначаны да канца месяца: калі ад адміністрацыі Трампа ня будзе ніякага рашэньня пра мараторый на санкцыі, яны будуць працягнутыя. Хоць пытаньне санкцыяў супраць афіцыйнага Менску ня ёсьць у сьпісе першых прыярытэтаў ЗША, яно можа стаць «праверкай таго, наколькі важная для новай адміністрацыі тэма абароны правоў чалавека», — сьцьвярджае агенцтва.

Гісторыя санкцыяў ЗША і Эўразьвязу супраць афіцыйнага Менску

На мінулым тыдні чатыры сэнатары ЗША адправілі Лукашэнку ліст, у якім яны напісалі, што занепакоеныя разгонам мірных пратэстаў, а таксама плянамі правесьці на тэрыторыі Беларусі чарговыя супольныя з Расеяй маштабныя вучэньні.

Але адміністрацыя Трампа схільная працягнуць мараторый, кажа Reuters амэрыканскі чыноўнік на ўмовах ананімнасьці, ды будзе чакаць да апошняга моманту, «каб пераканацца, што яны не зрабілі нічога жахлівага». Афіцыйных камэнтароў Дзяржаўнага дэпартамэнту і Казначэйства ЗША, таксама як МЗС Беларусі, наконт гэтага няма.

Жорсткія кадры затрыманьняў і зьбіцьця на Дні Волі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:39 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG