Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абяцае «разьняволіць бізнэс»


Аляксандар Лукашэнка ў калгасе «Выток» на Гомельшчыне, 11 красавіка
Аляксандар Лукашэнка ў калгасе «Выток» на Гомельшчыне, 11 красавіка

Аляксандар Лукашэнка абяцае бліжэйшым часам прыняць кардынальныя рашэньні, каб «разьняволіць бізнэс-асяродзьдзе». Пра гэта ён заявіў, наведваючы прадпрыемства «Рэчыцадрэў».

«Мы прымем рэвалюцыйныя рашэньні па прадпрымальніцтве, па разьняволеньні бізнэсу — і такога буйнога, як на „Речыцадрэве“, і маленькага, і індывідуальных прадпрымальнікаў. Прыйшоў — заяву пакінуў, што хочаш займацца гэтай справай, у падатковай зарэгістраваўся і пайшоў працаваць. Пажарныя, санстанцыя — усё да мінімуму будзе скарочана», — цытуе Лукашэнку ягоная прэсавая служба.

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што ўмовы вядзеньня бізнэсу будуць лібэралізаваныя, але разам са зьніжэньнем патрабаваньняў у прыярытэце застанецца «адказнасьць за жыцьцё людзей».

Паводле Лукашэнкі, нарматыўна-прававы акт, які тычыцца прадпрымальніцкай дзейнасьці, бліжэйшым часам ляжа яму на стол:

«Мы цалкам разьняволім бізнэс-ініцыятыву — ідзіце, займайцеся справай, зарабляйце. Мы стварылі для гэтага ўмовы. А што не стварылі — створым у бліжэйшы час», — запэўніў ён.

Праект дэкрэту «Аб разьвіцьці прадпрымальніцтва і выключэньні залішніх патрабаваньняў, якія прадʼяўляюцца да бізнэсу», падрыхтаваны працоўнай групай па стымуляваньні дзелавой актыўнасьці. Яе ўзначальвае кіраўніца прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальля Качанава. Група была створана сёлета ў студзені, каб «расьсекчы гордзіеў вузел праблемаў у малым бізнэсе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG