Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Расеі: у Сырыі загінулі двое расейскіх вайскоўцаў, адзін паранены


Расейскія вайскоўцы на базе Хмеймім у Сырыі

У Сырыі ў выніку мінамётнага абстрэлу загінулі двое расейскіх вайскоўцаў, яшчэ адзін паранены, паведамілі ў аўторак у прэс-службе Міністэрства абароны Расеі. У ведамстве ўдакладнілі, што расейцы служылі па кантракце і былі інструктарамі па агнявой падрыхтоўцы ў падразьдзяленьні сірыйскіх войскаў.

За жыцьцё параненага працягваюць змагацца лекары. Імёны і званьні вайскоўцаў у ведамстве не назвалі.

Раней выданьне РБК паведаміла, што ў выніку мінамётнага абстрэлу ў Сырыі загінуў кантрактнік Ігар Завідны і яшчэ адзін неназваны расейскі вайсковец.

Ад пачатку расейскай ваеннай апэрацыі ў Сырыі Міністэрства абароны пацьвердзіла гібель 28 расейцаў. Афіцыйнай інфармацыі аб агульнай колькасьці расейскіх вайскоўцаў у Сырыі няма.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG