Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: тры чалавекі загінулі ў выніку страляніны ў пачатковай школе Сан-Бэрнардына


Улады Паўднёвай Каліфорніі паведамілі, што ў выніку страляніны ў школе амэрыканскага гораду Сан-Бэрнардына загінулі тры чалавекі, яшчэ адзін быў паранены.

Паводле паліцыі, страляніна адбылася 10 красавіка ў клясе пачатковай школы ў раёне Норзпарк.

Сярод загінулых жанчына, якая, як лічыцца, была настаўніцай, і сам падазраваны ў нападзе, таксама дарослы.

Паведамляецца, што мужчына адкрыў агонь зь пісталета ў клясе, забіў жанчыну і параніў дваіх дзяцей, якія стаялі ў яе за сьпінай. Затым ён учыніў самагубства.

Двое параненых вучняў у крытычным стане былі шпіталізаваныя, аднак адзін зь іх пазьней памёр у бальніцы ад атрыманых траўмаў.

У сьнежні 2015 году ў Сан-Бэрнардына сужэнцы ўчынілі страляніну, у выніку якой 14 чалавек загінулі, 22 былі параненыя. Паліцыя меркавала, што тыя, хто нападаў, маглі быць прыхільнікамі ісламістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG