Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РБК: У Сырыі загінуў яшчэ адзін расейскі вайсковец


Расейскія вайскоўцы ў Сырыі, архіўнае фота.
Расейскія вайскоўцы ў Сырыі, архіўнае фота.

У Сырыі 9 красавік загінуў расейскі кантрактнік Ігар Завідны. Яго накрыла мінамётным агнём, распавёў агенцтву РБК брат загінулага яго брат-блізьнюк Яўгені Завідны.

«Накрыла мінамётным агнём і загінулі два чалавекі. Па шчасьлівай выпадковасьці яго калега адмовіўся ехаць і замест яго паехаў хлопец з іншай часткі», — цытуе РБК Яўгенія Завіднага. Імя другога загінулага вайскоўца ён не ўдакладніў.

«Пасьля тэрміновай службы Ігар працаваў на мэталюргічным камбінаце, а потым сышоў на кантракт. Тры гады быў на кантракце: Чачня, Дагестан, Інгушэтыя», — дадаў брат загінулага.

Раней у панядзелак, 10 красавіка, аб гібелі Ігара Завіднага паведаміла ягоная знаёмая Ірына Зубава на сваёй старонцы ў Facebook.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG