Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец выйшаў на волю пасьля 10 сутак арышту


Павал Севярынец, архіўнае фота

Пасьля 10 сутак арышту за ўдзел у мітынгу абаронцаў Курапатаў 3 сакавіка на волю выйшаў сустаршыня БХД Павал Севярынец.

Каля менскай турмы на Акрэсьціна яго сустракалі сябры, паплечнікі і журналісты.

Павал Северынец сказаў, што на Акрэсціна ў яго было адчуваньне, што ўлады хочуць ізаляваць яго да травеньскіх сьвятаў, паведамляе «Белсат».

Паводле Севярынца, з турмы пасьля шасьці дзён галадоўкі забралі ў бальніцу актывіста Максіма Вінярскага, адкуль ён зьнік.

7 красавіка Цэнтральны суд Менску пакараў сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца штрафам у 50 базавых велічынь (1150 рублёў) за акцыю салідарнасьці каля КДБ.

Супраць Паўла Севярынца таксама распачатая адміністрацыйная справа за тое, што 30 сакавіка ён разам зь Міколам Статкевічам і Ўладзімерам Някляевым разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг, сустракаючы людзей з турмы на Акрэсьціна.

13 сакавіка Аршанскі раённы суд пакараў Паўла Севярынца арыштам на 15 сутак за ўдзел у Маршы недармаедаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG