Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Швэцыі распавяла пра бомбу ў грузавіку, які пратараніў людзей у цэнтры Стакгольму


Паліцыя Швэцыі пацьвердзіла, што ў кабіне грузавіка, які ўрэзаўся ў людзей на цэнтральнай вуліцы Стакгольму, была падазроная прылада, якая нагадвае бомбу, распавёў начальнік дзяржаўнага паліцэйскага кіраваньня Дан Эліясан. Экспэрты працягваюць дасьледаваць прыстасаваньне, дадаў ён.

Як стала вядома газэце Aftonbladet, прылада складалася зь ёмістасьцяў з гаручым, хімічнымі рэагентамі, цьвікоў і балтоў. Паводле інфармацыі газэты, асноўны падазраваны ў тэракце ў Стакгольме Рахмат Акілаў атрымаў апёкі з-за ўзгараньня кампанэнтаў бомбы, калі пакідаў кабіну грузавіка.

Грузавік, якім, як мяркуецца кіраваў грамадзянін Узбэкістану Рахмат Акілаў, заехаў на на пешаходную вуліцу ў пятніцу 7 красавіка каля 14:30 паводле мясцовага часу. Машына праехала на вялікай хуткасьці каля 600 мэтраў, пасьля чаго ўрэзалася ў вітрыну крамы Åhléns, зьбіўшы 18 чалавек.

Ахвярамі тэрарыстычнага нападу сталі 4 чалавекі, у тым ліку 11-гадовая дзяўчынка, яшчэ 15 пацярпелі. Загінулі два грамадзяніна Швэцыі, адзін падданы Вялікабрытаніі і адзін бэльгіец.

У той жа дзень паліцыя затрымала на поўначы Стакгольму падазронага мужчыну. У праваахоўных органах упэўненыя, што затрымалі менавіта кіроўцу грузавіка. Пазьней стала вядома, што падазраваным апынуўся 39-гадовы грамадзянін Узбэкістану, які ў 2014 годзе прасіў прытулку ў Швэцыі. Улетку 2016 году яму было адмоўлена, але паліцыя не змагла дэпартаваць Акілава, бо ён хаваўся ад уладаў.

Начальнік дзяржаўнага паліцэйскага кіраваньня Дан Эліясан сказаў, што абвінавачваньне супраць Акілава грунтуецца на прамых доказах, тэхнічнай інфармацыі і ўласных прызнаньнях падазраванага.

Паліцыя пацьвердзіла, што Акілаў сымпатызаваў «ісламскай дзяржаве». Паводле інфармацыі крыніц Aftonbladet, ён сам распавёў паліцыі аб тым, што зьвязаны з гэтай тэрарыстычнай групоўкай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG