Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Kyky.org унесьлі ў расейскі «чорны сьпіс» сайтаў


Беларускі інтэрнэт-часопіс Kyky.org унесены ў расейскі рэестар сайтаў з забароненай да распаўсюду інфармацыяй.

Ліст пра гэта рэдакцыя атрымала 10 красавіка.

Прычынай стаў артыкул 2014 году «Люди, которые воруют одежду в магазинах», дзе апісвалася сытуацыя з крадзяжом адзеньня, у тым ліку ў Расеі. Калі рэдакцыя ня выдаліць гэты артыкул або не абмяжуе да яго доступ у Расеі цягам 24 гадзін, сайт будзе заблякаваны на тэрыторыі Расеі.

Што менавіта забароненага ў артыкуле, не паведамляецца. Рашэньне прыняў Заводаўкоўскі суд Цюменскай вобласьці, вядомы сваім рашэньнем аб забароне інструкцыі да відэагульні Minecraft, бо там нібыта зьмяшчаецца рэцэпт выбухоўкі (скласьці пяць віртуальных блёкаў пораху і чатыры — пяску).

Летась той самы суд забараняў сайт з інструкцыяй для ахоўнікаў крамаў, як супрацьстаяць крадзяжам.

Рэдакцыя Kyky.org прыняла рашэньне выдаліць артыкул, бо доля наведваньняў сайту з Расеі складае 14%. Але ягоная копія ўжо была заархіваваная ў кэшы Google і на сэрвісе Archive.is.

У сярэдзіне 2015 году Міністэрства інфармацыі Беларусі часова заблякавала доступ да сайту kyky.org. Падставай стаў матэрыял Аляксандра Кныровіча (які ад студзеня знаходзіцца, меркавана, у СІЗА КДБ, у чым абвінавачваецца — невядома) пра значэньне Дня Перамогі для беларусаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG