Лінкі ўнівэрсальнага доступу

— А почему вы по-беларусскі гаваріте? — стандартна пытаецца ў мяне маці аднаклясьніка майго сына.

— Бо я — беларус, — адказваю як заўсёды.

— Вы знаеце, — працягвае яна, — я тоже беларуска, но ў нас папа был офіцером. Мы в Гродна переехалі із Прібалтікі. Переехалі в девяностые. Самі панімаете… Надеюсь, вы не націаналіст?

— Нацыяналіст, — адказваю.

— Как?..

— Так. Самы сапраўдны нацыяналіст.

Мінула шэсьць год з гэтай размовы. Хлопцы надалей сябруюць і наш тэлефон першы, куды яна тэлефануе, калі трэба дапамога.

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG