Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп падзякаваў камандзерцы карабля, зь якога нанесьлі ракетны ўдар па войсках Асада


Андрыя Слаў, пад камандаваньнем якой эсьмінец USS Porter нанёс 7 красавіка ракетны ўдар па базе войскаў Башара Асада ў Сырыі

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп праз тэлефон падзякаваў камандзерцы Андрыі Слаў. Эсьмінец USS Porter пад яе камандаваньнем нанёс 7 красавіка ракетны ўдар зь Міжземнага мора па базе войскаў Башара Асада ў Сырыі.

Удар быў нанесены на загад Трампа ў адказ на меркаваную хімічную атаку на тэрыторыі, кантраляванай антыўрадавымі паўстанцамі, у якой загінулі больш за 70 мірных жыхароў. У выніку ракетнага ўдару па базе, адкуль, паводле амэрыканскіх зьвестак, выляталі самалёты зь хімічнай зброяй, загінулі 5 чалавек, 7 параненыя, пашкоджаная тэхніка і ўзьлётныя палосы.

Афіцыйныя Дамаск і Крэмль сьцьвярджаюць, што ўрадавае войска не ўжывала хімічнай зброі, настойваючы на тым, што ў выніку авіяналёту былі зьнішчаныя запасы хімічных боепрыпасаў, якія належалі апазыцыі. Расея ў адказ на ўдар прыпыніла дамову з ЗША аб прадухіленьні інцыдэнтаў і бясьпецы палётаў у Сырыі.

«Апроч інфармацыйнага залпу, нічога расейцы ня зробяць», — Паротнікаў пра ракетны ўдар ЗША па авіябазе ў Сырыі

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG