Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь можа атрымаць ад Расеі яшчэ каля 1 млрд даляраў крэдыту


Беларусь можа атрымаць ад Расеі крэдытаў яшчэ прыкладна на 1 млрд даляраў, паведаміў у інтэрвію тэлеканалу АНТ, паказаным увечары 9 красавіка, віцэ-прэмʼер Уладзімір Сямашка, камэнтуючы вынікі сустрэчы 3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна.

«Таксама было зроблена даручэньне яшчэ дадаткова каля мільярда даляраў крэдытаў таксама на добрых умовах вылучыць», — сказаў беларускі віцэ-прэмʼер.

Уладзімір Сямашка паведаміў, што трэці і чацьвёрты транш двухмільярднага крэдыту Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця па 300 мільёнаў даляраў кожны паступіць у Беларусь на вельмі выгадных умовах. «Добрыя тэрміны, стаўкі нізкія і гэтак далей», — сказаў ён.

АНТ нагадвае, што пагадненьне аб эўразійскім крэдыце было падпісана летась. «Тады суму ў 2 млрд даляраў падзялілі на сем траншаў. Два зь іх, у 500 мільёнаў і 300, Менск атрымаў. Трэці транш, таксама на 300 мільёнаў, Мінфін Беларусі чакаў у кастрычніку, але... ня здарылася. Аднак зараз, пасьля перамоваў прэзыдэнтаў, крэдытаваньне зноў будзе адкрыта», — гаварылася ў рэпартажы АНТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG