Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швэцыі арыштаваны другі падазраваны ў сувязі з тэрактам у Стакгольме


Аднак якія-небудзь падрабязнасьці пра затрыманага пакуль не паведамляюцца.

Швэдзкія ўлады арыштавалі другога чалавека ў сувязі з наездам на людзей у Стакгольме, у выніку якога загінулі чатыры чалавекі, яшчэ 15 атрымалі раненьні.

Якія-небудзь дадатковыя зьвесткі аб другім падазраваным пакуль не апублікаваныя. Таксама невядома, якім чынам ён зьвязаны з 39-гадовым грамадзянінам Узбэкістану, якога падазраюць у тым, што ён заехаў на выкрадзеным грузавіку ў фешэнэбэльны гандлёвы цэнтар.

Меркаваны тэрарыст раней трапляў у поле зроку швэдзкай выведкі, але ўлады сьцьвярджаюць, што на момант атакі ў дачыненьні да яго ніякіх расьсьледаваньняў не вялося.

«Нішто не паказвае на тое, што мы ўзялі не таго чалавека, — заявіў кіраўнік швэдзкай нацыянальнай паліцыі Дан Эліясан. — Наадварот, цягам расьсьледаваньня нашы падазрэньні ўзмацняюцца».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG