Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вернікі Ашмянаў усталявалі вялізны крыж на «Галгофе»

Больш за дваццаць год каталікі Ашмянаў сустракаюць вербную нядзелю хросным ходам цераз увесь горад да гары, якую мясцовыя называюць Галгофай. Непадалёк ад яе знаходзяцца парэшткі былога францысканскага касьцёлу. Напярэдадні сьвята выразаюць крыж, памер якога перавышае чатыры метры, а вага ня менш за 400 кг. Вернікі нясуць яго на сваіх плячах увесь час, не апускаючы яго на зямлю. Паводле традыцыі, падчас шэсьця робяцца 14 прыпынкаў – столькі ж рабіў Езус падчас свайго апошняга падарожжа на Галгофу. Мясцовыя жыхары з асаблівай дбайнасьцю рыхтуюць месцы гэтых прыпынкаў: выносяць на вуліцу сталы, якія засьцілаюць сьвяточнымі абрусамі, упрыгожваюць абразамі, кветкамі ды дыванамі.
Паказаць яшчэ

1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
XS
SM
MD
LG